wd wp Пошук:

Роханская мова

Ро́ханская ці рохі́ррык (Rohirrik) - мова, прыдуманая Дж. Р. Р. Толкінам для народа Рохіррым у рамане Уладар пярсцёнкаў. Але Толкін не займаўся грунтоўна распрацоўкай мовы, таму вядома толькі невялікая колькасць словаў:

Тое, што Толкін перадаваў роханскія словы англасаксонскай мовай прывяло да памылковага інтэрпрэтавання роханскай мовы як старажытнаанглійскай. Пераклад на старажытнаанглійскую ажыццяўляўся Толкінам з мэтай захаваць пераемнасць у адносінах да вестрана, які пераводзіўся аўтарам на сучасную англійскую мову. Паколькі роханская мова з’яўлялася продкам вестрана, то Толкін выкарыстаў продка англійскай мовы - старажытнаанглійскую.

Рохіррык, рохірыйская ці роханская мова?

Абазначаючы мову рохіррым, Толкін абапіраецца на перыфраз “Мова Рохана”, не называючы мову відавочна. Тэрмін “рохіррык” (Rohirrik), у асноўным выкарыстоўваецца англафонамі і быў распрацаваны Робертам Фостэрам у яго даведніку “Поўнае настаўленне па Міжзем’ю”. У тэксце, апублікаваным пасмяротна, Толкін адзін раз выкарыстоўвае “rohanesse”, што магчыма было перакласці як “роханская”. У сваім слоўніку мовы хобітаў, гномаў, оркаў (і гэтак далей), Эдуард Клачко захоўвае “роханская” і “рохіррык” як магчымыя імёны, пераважаючы апошняе (стар. 153, §137). “Рахірыйская мова” (Rohirian) - з’яўляецца альтэрнатыўнай формай, якую выкарыстоўваў Толкін.

Літаратура

Спасылкі

Various Mannish Tongues - the sadness of Mortal Men?

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мовы Міжзем’я
Катэгорыя·Выдуманыя мовы
Катэгорыя·Міжзем’е
Катэгорыя·Штучныя мовы