wd wp Пошук:

Рон Пол

Рональд Эрнэст «Рон» Пол (англ.: Ronald Ernest “Ron” Paul, нар. 20 жніўня 1935) — амерыканскі палітык. Член палаты прадстаўнікоў ад штата Тэхас. Удзельнік руху «Чаяванне». Вядомы дзеяч лібертарыянскага руху. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 1988 г. у якасці кандыдата ад Лібертарыянскай партыі. Перад выбарамі 2008 года да 12 чэрвеня з’яўляўся прэтэндэнтам на вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі. 13 мая 2011 года афіцыйна абвясціў, што ён будзе змагацца за вылучэнне ў кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі ЗША на выбарах Прэзідэнта ЗША ў 2012 годзе. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2012 г. пасля правядзення двух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй, займае другое месца сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад гэтай партыі. Першае месца сярод сяброў Рэспубліканскай партыі па вынікам праймерыз займае вядомы палітык кансерватыўнага кірунку, буйны бізнесмен і мармонскі святар Міт Ромні.

Рон Пол з’яўляецца аўтарам вядомай у ЗША працы «Маніфест: Рэвалюцыя», у якой прапаноўвае праграму буйнамаштабных рэформ у Злучаных Штатах у духе неакансерватызму і лібертарыянства. Рон Пол — актыўны інтэрнэт-карыстальнік, яго групы па грамадскай падтрымцы і збору сродкаў у інтэрнэце адны з самых вялікіх сярод кандыдатаў у прэзідэнты ЗША і наогул амерыканскіх палітыкаў.

Зноскі

  1. https://www.prweb.com/releases/2011/11/prweb8983304.htm — 2011.
  2. 1 2 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=P000583
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Члены Лібертарыянскай партыі ЗША
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1988)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Тэхас