wd wp Пошук:

Роналд Мюлдэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюлдэр.

Роналд Мюлдэр (нідэрл.: Ronald Mulder, нар. 27 лютага 1986) — канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м.

Спартыўная кар’ера

На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года.

Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у сезоне 2009/2010, стаўшы другім на 500 м, праз год стаў чэмпіёнам Нідэрландаў на 500 м. На чэмпіянаце свету ў спрынтарскім мнагабор’і 2010 стаў чацвёртым.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічаў на дыстанцыі 500 метраў і заняў 11-е месца.

Брат-блізнюк — Міхел Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар.

Акрамя канькоў, таксама выступаў на ролікабежных спаборніцтвах, летам 2011 года перамог на чэмпіянаце Еўропы.[1]

Зноскі

  1. Свингсу на роликовых коньках нет равных(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зволе
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага