wd wp Пошук:

Ролстан Кроўфард

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кроўфард.

Ролстан Кроўфард (англ.: Ralston Crawford; 1906, Сент-Катарынс, правінцыя Антарыа, Канада — 1978, Х’юстан, ЗША) — амерыканскі абстрактны мастак, графік і літограф.

Жыццё і творчасць

Мастак нарадзіўся ў Канадзе, дзяцінства і юнацтва правёў у горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк. Жывапіс пачаў вывучаць у 1927 годзе ў Каліфорніі, у інстытуце мастацтваў Отыс. Потым працаваў мастаком на кінастудыі Walt Disney Pictures. Вярнуўшыся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, Р. Кроўфард паступае ў Пенсільванскую акадэмію прыгожых мастацтваў у Філадэльфіі, а затым вучыцца ў фондзе Барнса. У гэты перыяд Р.Кроўфард знаходзіўся пад уплывам творчасці П.Пікасо і А.Маціса. У 1934 годзе ў Мэрылендскім інстытуце мастацтваў праходзіць першая персанальная выстава мастака. Быў сябрам групы «Незалежных» (Independents).

Памёр ад раку 27 красавіка 1978 года ў Х’юстане (Тэхас).

Зноскі

  1. Ralston Crawford
  2. 1 2 Ralston Crawford — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Ralston Crawford // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сент-Катарынсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антарыа
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў