Розіўскі раён[1] (укр.: Розівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Розіўка[1] (укр.: Розівка).
Утвораны 26 чэрвеня 1992 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 9073 чалавекі, плошча — 610 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 7 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 25 сёлаў.