wd wp Пошук:

Роза Мікалаеўна Лесь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лесь. Роза Мікалаеўна Лесь (7 лістапада 1924, пас. Кішэнька, Кішэнькіўскі раён[uk], Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1948 годзе. Працавала інжынерам-праектыроўшчыкам, дырэктарам Брэсцкага філіяла Белдзяржпраекта, з 1963 па 1981 г. — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1951 года. Пражывае ў г. Брэст.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнік У. І. Леніну на Цэнтральнай плошчы (1959), жылыя дамы па вул. Вароўскага, кафэ «Лета» ў Брэсце, жылыя дамы па вул. М. Горкага і В. Харужай у Пінску, праектаванне, будаўніцтва і азеляненне пасёлка Мухавец Брэсцкага і Малеч Бярозаўскага раёнаў (дыпломы і медалі ВДНГ СССР, 1969, 1979).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966), медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя