wd wp Пошук:

Рожа Домашцына

Ро́жа До́машцына (в.-луж.: Róža Domašcyna, 11 жніўня 1952, Серняны, Верхняя Лужыца, Германія) — лужыцкая паэтка. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія

Нарадзілася 11 жніўня 1951 года ў лужыцкай вёсцы Серняны (Цэрна). З 1968 па 1972 год працавала ў рэдакцыі лужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і штодзённай газеце «Nowa Doba» (сёння — «Serbske Nowiny»). З 1970 года стала публікаваць свае вершы ў лужыцкім перыядычным друку. З 1979 года вучылася ў Бергбаў. З 1984 года працавала сакратаром і справаводам у вёсцы Горнікецы (Кнапенроде). З 1985 года па 1989 год вучылася ў Лейпцыгскім літаратурным інстытуце. З 1990 года з’яўляецца вольным пісьменнікам.

У 1994 годзе была ўдастоена за свае творы літаратурнай прэміі горада Фельбах і ў 1995 годзе — літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага[1].

Сачыненні

Піша на верхнялужыцкай мове.

Зноскі

  1. Myto Ćišinskeho Архіўная копія на Wayback Machine

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ганны Зэгерс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі мастацтваў