Родэрык Мак-Кінан 19 лютага 1956, Бурлінгтан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі біяхімік і крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за даследаванні іонных каналаў.
Родэрык Мак-Кінан нарадзіўся ў Бурлінгтане (Масачусетс, ЗША). Ён паступіў спачатку ў Масачусецкі ўніверсітэт у Бостане, але ўжо праз год перавёўся ў Брандэйскі ўніверсітэт для паглыбленага вывучэння навукі, дзе даследаваў транспарт кальцыю праз клетачныя мембраны ў лабараторыі Крыстафера Мілера. У 1978 Мак-Кінак атрымаў бакалаўра па біяхіміі і паступіў у медыцынскую школу Тафцкага ўніверсітэта. У 1982 годзе ён атрымаў медыцынскую ступень, але быў незадаволены працай доктара. У 1986 годзе Мак-Кінак вярнуўся ў Брандэйскі ўніверсітэт у лабараторыю Мілера. У 1989 годзе стаў асістэнтам прафесара ў Гарвардскім універсітэце, дзе пачаў даследаванні ўзаемадзеянне каліевагп канала са спецыфічным таксінам з яду скарпіёна. У 1989 годзе ён атрымаў прафесара ў Ракфелераўскім універсітэце, дзе пачаў работы па структуры каліевага канала ў сувязі з асаблівай важнасцю каліевых каналаў у нервовай сістэме і сэрца.
У 1998 годзе Мак-Кінан з калегамі змог атрымаць трохмерную малекулярную структуру бактэрыяльнага каліевага канала з дапамогай крышталяграфіі і раскрыў селектыўнасць канала, а менавіта чаму канал прапускае толькі іоны калію, а больш дробныя іоны натрыю не праходзяць. Работы па крышталяграфіі бялку былі зроблены на базе ў Карнельскім універсітэце і ў Нацыянальнай лабараторыі ў Брукхэвене.
У 1999 годзе Мак-Кінан разам з Клеем Армстрангам і Берціл Хіл атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні. Нобелеўскую прэмію па хіміі, якую ён атрымаў у 2003 годзе, ён падзяліў з Пітэрам Эграм.