wd wp Пошук:

Родовід Банк

ААТ «Родові́д Банк» — былы ўкраінскі універсальны камерцыйны банк. Банк быў створаны ў 1990 годзе як АКБ «Перкомбанк». У 2004 годзе яго назва была зменена на ААТ «Родовід банк». Галоўны офіс знаходзіўся ў Кіеве. Падаваў банкаўскія паслугі фізічным і юрыдычным асобам на тэрыторыі Украіны. Украінскі банк, які ажыццяўляў комплекснае абслугоўванне украінскіх і замежных юрыдычных і фізічных асоб.

АТ «Родовід Банк» ўзначаліў пералік банкаў-пераможцаў у намінацыі «Самы дынамічны банк 2007 года» і заняў другое месца ў намінацыі «Банк 2007 года» па версіі MASTERCARD INTERNATIONAL. Па стане на 15 мая 2007 года, агенцтва Moody’s змяніла рэйтынг «Родовід Банка» з Baa2.ua на Baa1.ua. Акрамя гэтага, у выніку рэвізіі рэйтынгу банку, прагноз па дэпазітнаму рэйтынгу як у нацыянальнай, так і замежнай валюце, атрымаў статус «станоўчага».

З 2009 года 99,9937% акцый банка належыць дзяржаве. Чыстая страта банка ў 2011 годзе — 1,399 мільярд грывен.[2] 25 лютага 2016 года Нацыянальны банк Украіны прыняў рашэнне аб вывадзе «Родовід Банка» з рынку. У банк была ўведзена часовая адміністрацыя Фонда гарантавання ўкладаў фізічных асоб.[3]

Паказчыкі

Па стане на 31.12.2009 года асноўным акцыянерам банка была дзяржава Украіна (99,99%). Доля замежных інвестараў склала 0,002%. Банк страціў статус банка з замежнымі інвестыцыямі.[4] Банк уваходзіў у першую групу банкаў па класіфікацыі НБУ.[5]

«Родовід Банк» быў прадстаўлены ва ўсіх рэгіёнах Украіны з сеткай, якая налічвала 170 аддзяленняў рознай спецыялізацыі.

Гісторыя

Узнагароды

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20131228003257/http://www.companion.ua/articles/content?id=181086#
  2. Родовід банк завершив 2011 рік зі збитками в ₴1,4 млрд (укр.) (нявызн.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  3. Мінфін і НБУ вирішили вивести «Родовід банк» з ринку (укр.) (нявызн.). Економічна правда (26 лютага 2016). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  4. Фінансові звіти банку Родовід (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2010. Праверана 20 чэрвеня 2017.
  5. Дані фінансової звітності банків України (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2008. Праверана 20 чэрвеня 2017.
  6. Рейтинг «130 самых богатых людей Украины» (руск.) (нявызн.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  7. Интервью временного администратора Родовид Банка (руск.) (нявызн.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  8. Председатель правления «Родовид банка» — в числе лауреатов на звание «Финансист года-2007» (руск.) (нявызн.). Праверана 20 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0