wd wp Пошук:

Робін Уорэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Уорэн.

Джон Робін Уорэн AC (англ.: John Robin Warren, 11 чэрвеня 1937 г , Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі патолаг і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2005 года. У 1979 пераадкрыў бактэрыю Helicobacter pylori. Кампаньён ордэна Аўстраліі з 2007 года.

Біяграфія

Робін Уорэн нарадзіўся 11 чэрвеня 1937 года ў Адэлаідзе. Атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Адэлаіды. У 1967 годзе пачаў даследчую кар’еру ў Каралеўскім каледжы паталогіі Аўстраліі і стаў старэйшым патолагам Каралеўскага шпіталя Перт, дзе прайшла асноўная частка яго навуковай кар’еры. Разам з Бары Маршалам паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori.

Узнагароды

У 2005 годзе Робін Уорэн і яго калега Бары Маршал атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «За працы па вывучэнні ўплыву бактэрыі Helicobacter pylori на ўзнікненне гастрыту і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі».

2007 — кавалер ордэна Аўстраліі вышэйшай ступені.

Зноскі

  1. J. Robin Warren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Robin Warren // Brockhaus Enzyklopädie
  3. John Robin Warren // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Медыкі Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэлаідзе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці аўстралійскай мікрабіялогіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных