wd wp Пошук:

Роберт Юхансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхансан. Роберт Юхансан (нарв.: Robert Johansson; нар. 23 сакавіка 1990) — нарвежскі скакун з трампліна, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, экс-уладальнік сусветнага рэкорду па далёкасці скачка.

У складзе асноўнай зборнай Юхансан замацаваўся толькі ў сезоне 2016/17. На трэцім этапе Турнэ чатырох трамплінаў у Інсбруку, які праходзіў у цяжкіх умовах надвор’я і складаўся толькі з адной спробы, Роберт паказаў другі вынік, саступіўшы 2,4 балы таварышу па камандзе Даніэлю-Андрэ Тандэ. На чэмпіянаце свету 2017 году выступіў у асабістым першынстве на нармальным трампліне і заняў там 17-е месца.

18 сакавіка 2017 года на палётным трампліне «Вікерсундбакен» усталяваў новы сусветны рэкорд - 252 метра (на паўметры далей папярэдняга рэкардсмена Андрэса Фанемеля). Аднак яго рэкорд пратрымаўся ўсяго каля паўгадзіны, пасля чаго яго вынік на метр перасягнуў аўстрыец Штэфан Крафт.

У першы гульнявы ​​дзень на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, нарвежскі лыжнік дамогся поспеху, стаўшы трэцім на трампліне К-98, і заваяваў бронзавы медаль Гульняў.

Зноскі

  1. https://www.fis-ski.com/DB/general/athlete-biography.html?sectorcode=JP&competitorid=128806
  2. https://www.skiforbundet.no/contentassets/f7f90f67e0a1475f8f4c621e352ca2dc/20190903-norgescup-hopp-20192020---rankingliste-menn.pdf
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны з трампліна Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оплане