wd wp Пошук:

Роберт Хубер

Роберт Хубер (ням.: Robert Huber; нар. 20 лютага 1937, Мюнхен, Германія) — нямецкі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1988 года.

Член Леапальдзіны (1990) і Акадэміі дэі Лінчэі, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1995) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1999).

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу Мюнхена па хіміі ў 1960 годзе, затым там жа праводзіў крышталяграфічныя даследаванні арганічных злучэнняў. У 1971 годзе ўзначаліў Інстытут біяхіміі Таварыства Макса Планка і пераключыўся на крышталяграфію бялку. З’яўляўся дырэктарам Інстытута да 2005 года, усе гэтыя ж гады таксама выкладаў крышталяграфію ў альма-матэр, дзе ў 2013 годзе стаў эмерытам.

За першае даследаванне крышталічнай структуры мембраннага бялку рэакцыйнага цэнтра, які ўдзельнічае ў фотасінтэзе пурпурной нясернай бактэрыі Rhodopseudomonas viridis[en], што забяспечыла далейшы прагрэс у разуменні механізму фотасінтэзу у вышэйшых раслін, Роберт Хубер, Хартмут Міхель і Іаган Дайзенхофер у 1988 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі.

Член Баварскай акадэміі навук (1988), Еўрапейскай акадэміі (1990), Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.

Ганаровы доктар Віленскага ўніверсітэта (2011)[7], Ягелонскага ўніверсітэта (2014)[8].

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[9][10][11].

Аўтар і сааўтар больш чым 800 артыкулаў у рэцэнзуемых навуковых часопісах. Індэкс Хірша 128.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. Robert Huber // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Huber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131418076 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Huber_Robert
  7. Vilniaus universitetas į garbės daktarų sąrašą įrašė dar dvi garbių mokslininkų pavardes(літ.) . Universitas Vilnensis. Vilniaus universitetas (21 верасня 2011). Праверана 7 лютага 2018.
  8. Doktorzy honoris causa — UJ
  9. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  10. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  11. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Біяхімікі Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны