Чарлз Роберт Рэдфард-малодшы (англ.: Charles Robert Redford Jr .; нар. 18 жніўня 1936 г.) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, прадзюсар і бізнесмен.
Лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую рэжысуру — з’яўляецца адным з шасці рэжысёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду за дэбютны фільм.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Бутч Кэсідзі і Сандэнс Кід», «Афера», «Тры дні Кондара», «Уся прэзідэнцкая раць», «Звычайныя людзі», «З Афрыкі».