wd wp Пошук:

Роберт Джон Мак-Клур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Клур. Роберт Джон Мак-Клур (англ.: Robert John Le Mesurier McClure, 28 студзеня 1807, г. Уэксфард, Ірландыя — 17 кастрычніка 1873, Лондан, Англія) — брытанскі ваенны марак, даследчык Арктыкі.

Біяграфія

Роберт Мак-Клур нарадзіўся 28 студзеня 1807 года ў горадзе Уэксфардзе (Ірландыя), яго бацька быў капітанам брытанскага ваеннага флоту і памёр незадоўга да яго нараджэння. Мак-Клур выхоўваўся хросным бацькам губернатарам Олдэрні і ў 1824 годзе ўступіў на службу ў Каралеўскі ваенна-марскі флот.

У 1848—1853 гадах удзельнічаў у трох экспедыцыях, накіраваных англійскім урадам да Канадскага Арктычнага архіпелага на пошукі экспедыцыі Дж. Франкліна.

У 1850—1852 гадах на судне «Інвестыгейтар» прайшоў праз Берынгаў праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, адкрыў паўднёвы і заходні берагі вострава Банкс і пралівы, якія аддзяляюць яго ад астравоў Вікторыя і Мелвіл.

У 1853—1854 гадах Мак-Клур і яго спадарожнікі сумесна з англійскай экспедыцыяй Э.Белчэра выйшлі ў мора Бафіна і даказалі наяўнасць Паўночна-Заходняга праходу.

З 1856 па 1861 Мак-Клур служыў у Ост-Індыі і падчас Другой Опіумнай вайны прымаў удзел у ваенных дзеяннях пад Кантонам. У 1867 годзе яму было прысвоена званне контр-адмірала, і ў пачатку 1873 года атрымаў чын віцэ-адмірала.

Памёр 17 кастрычніка 1873 года ў Лондане.

Памяць

Імем Мак-Клура названы праліў паміж востравам Банкс на поўдні і астравамі Прынс-Патрык і Мелвіл на поўначы. Акрамя праліва ў Канадскім Арктычнага архіпелагу, імем Мак-Клура названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 Sir Robert John Le Mesurier McClure // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Robert McClure // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Kindred Britain
  4. William R. O’Byrne M‘CLURE.: Lieutenant, 1837. // A Naval Biographical Dictionary: comprising the life and services of every living officer in Her Majesty’s Navy, from the rank of Admiral of the Fleet to that of Lieutenant, inclusive. Compiled from Authentic and Family Documents.London: John Murray, 1849. — 1409 p.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кенсал-Грын
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Адміралы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Хэмпшыры