wd wp Пошук:

Роальд Эдмундавіч Кнаўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кнаўэр. Роальд Эдмундавіч Кнаўэр (18 снежня 1937, Свярдлоўск — 29 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам аддзела ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска[1].

З 1974 года — намеснік галоўнага архітэктара Мінска, з 1980-га — начальнік майстэрні, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску[1].

Памёр 29 сакавіка 2021 года. Пахаваны 30 сакавіка[2].

Творчасць

Запраектаваў у аўтарскім калектыве студыя каляровага тэлебачання ў Свярдлоўску, жылыя дамы серыі ВТ-20, ВТ-21 з убудаванымі памяшканнямі абслугоўвання, крама «Саўле», рэстаран «Алматы», гасцініца і рэстаран «Ала-Тау», кафэ «Батагоз» у Алма-Аце, генплан 4-га мікрараёна з аб’ектамі жылля і культбыту горада нафтавікоў Новы Узень на паўвостраве Мангышлак (19611974)[1].

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэстаран «Мінск» у Патсдаме (1977), Музей валуноў інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (1979)[1].

Сям’я

Быў у шлюбе з архітэктаркай Галінай Анатолеўнай Кнаўэр (нар. 1937), меў дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр[2] (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр’ераў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кнауэр Роальд Эдмундович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 ПАМЯТИ МАСТЕРА АРХИТЕКТУРЫ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе