У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сергіенка. Раіса Міхайлаўна Сергі́енка (13 ліпеня 1925, г. Новаўкраінка, Кіраваградская вобласць, Украіна — 20 сакавіка 1987) — украінская спявачка (мецца-сапрана). Народны артыст Украінскай ССР (1960). Народны артыст СССР (1973).
Скончыла ў 1951 годзе кансерваторыю ў г. Адэса. Працавала ў Адэскім тэатры оперы і балета.
Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка[ru]» М. Лысенкі), Мар’яна («Арсенал» Г. Майбарады[ru]), Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага) і інш. Выступала ў канцэртах.
2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе вакалістаў і артыстаў балета (1956).