wd wp Пошук:

Рачыя Акопавіч Ачаран

Адонц, Абегян, Туманян, Ачаран, Эмін, Лалаян, Варужан, Севак, Сараян.

Рачыя Акопавіч Ачаран (арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան; 8 сакавіка 187616 сакавіка 1953[4]) — армянскі лінгвіст, філолаг, этымолаг, паліглот, сапраўдны член Акадэміі навук Армянскай ССР (1943)[5]. Вядомы сваімі працамі ў вобласці дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі мовы і г.д.[6].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1876 года ў Канстанцінопалі, у квартале Саматыя. Бацька быў шаўцом. У няпоўныя 7 гадоў паступіў у вучылішча Арамян, дзе і выявіліся яго моўныя здольнасці: хлопчык адначасна вывучаў армянскую, французскую і турэцкую мовы і за два гады прайшоў увесь школьны курс. Пасля гэтага, у 9 гадоў Рачыя Ачаран паступіў у вучылішча Саакян і за чатыры гады з бляскам скончыў яго. Вучыўся таксама ў вучылішчы Кедранакан. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Парыжскім і Страсбургскім універсітэтах[5], дзе ён вывучаў мовы і стаў вядомы даследаваннямі ў арменазнаўстве. У Сарбоне яго настаўнікам быў Антуан Мее[4]. У 1897 годзе быў абраны членам Парыжскага лінгвістычнага таварыства[4].

Пасля завяршэння шматгадовай адукацыі Рачыя Ачарян працаваў настаўнікам у Эчміядзіне, потым у Шушы, дзе сустрэў сваю будучую жонку Арусяк. Разам з 600 армянамі, якія выратаваліся ў час Шэмахінскай разаніны, Ачаран з жонкай перабраліся ў Тэбрыз. У 1923 годзе ён атрымаў запрашэнне ад улад Савецкай Арменіі выкладаць у Ерэванскім дзяржаўным універсітэце, дзе і прапрацаваў наступныя 30 гадоў. Пасля смерці ў 1925 годзе першай жонкі Арусяк Ачарян жаніўся з адной са сваіх студэнтак Сафік.

29 верасня 1937 года ён быў арыштаваны па вінавачанні ў тым, што ён з’яўляецца англійскім рэзідэнтам і з’яўляецца членам нібы дзейнічалай ва ўніверсітэце контррэвалюцыйнай групе прафесараў. Блізкія Ачарана выратавалі некаторыя яго рукапісы, якія склалі ў жалезную скрыню і закапалі ў садзе раёна Нор Бутанія. Суд прысудзіў Ачарана да шасці гадоў пазбаўлення волі, але 19 снежня 1939 года ён быў вызвалены за адсутнасцю складу злачынства. Яго аднавілі ў пасадзе і правах. Ён вярнуўся на працу ва ўніверсітэт.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 Ačaṙean, Hrač’eay Yakobi — артыкул з Encyclopædia Iranica. J. R. Russell
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Ачарян Рачия Акопович — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
  6. Большой Российский энциклопедический словарь Архівавана 13 чэрвеня 2009.
  7. 1 2 3 4 5 6 Э. Б. Агаян. Языкознание в Армении // Вопросы языкознания. — М.: Академия Наук СССР, 1952. — Т. 5 сентябрь—октябрь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Этымолагі
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі АН Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці армянскай лінгвістыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе