wd wp Пошук:

Рачныя затокі

«Рачныя затокі» (кіт. 水浒传, піньінь Shuǐhǔ Zhuàn) — кітайскі класічны раман XIV стагоддзя, першы аповед у жанры ўся пра прыгоды і баявыя мастацтва. Заснаваны на народных сказаннях аб подзвігах і прыгодах 108 «высакародных разбойнікаў», паўстанцаў з лагера Сун Цзяна на гары Ляньшаньбо падчас дынастыі Сун (1124—1127).

Аўтар невядомы, верагоднымі аўтарамі могуць быць Шы Найань, Ло Гуаньчжун, Ян Дын-цзянь і Юань У-я[1].

Зноскі

  1. Yenna Wu, “Full-Length Vernacular Fiction, " in Victor Mair, (ed.), The Columbia History of Chinese Literature (NY: Columbia University Press, 2001), pp. 627—629.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманы на кітайскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта