wd wp Пошук:

Рацьзя

Рацьзя (в’етн.: Rạch Giá) — горад на поўдні В’етнама. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі К’ензянг. Насельніцтва (2009 г.) - 226 316 чал.

Рацьзя быў заснаваны каланіяльнымі французскімі ўладамі ў 1867 г. на месцы старога кхмерскага паселішча. Лічыцца, што назва горада паходзіць ад в’етнамскага слова rạch, літаральна “канал”. У 1970 г. Рацьзя стаў цэнтрам правінцыі К’ензянг.

Рацьзя важны транспартны цэнтр у дэльце Меконга. Дзейнічаюць мясцовы аэрапорт, пасажырскі і рыбалоўны порт, аўтобусная станцыя. У развіцці эканомікі (2012 г.) вызначаюцца сферы паслуг (72,48%) і рыбалоўства (10,81%).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады В’етнама