wd wp Пошук:

Рахіль Саламонаўна Эйдэльсон

Рахіль Саламонаўна Эйдэльсон (нар. 14 лістапада 1958, Алатыр) — беларуская шахматыстка. Вядомая таксама пад імем Раіса.

Навучылася гуляць у маці[2]. Першы трэнер — Леў Рувімавіч Пак; сярод сваіх настаўнікаў называла Міхаіла Шарашэўскага, Андрэя Кавалёва, Ісака Баляслаўскага[3].

Дзесяціразовая чэмпіёнка Беларусі (1980, 1985, 1987, 1989, 1993, 1995, 1997, 1998, 2003 і 2004; у 1987 падзяліла 1-2-е месцы з Эльмірай Харавец, званне чэмпіёнкі ў тым годзе было прысуджана абедзвюм шахматысткам), не раз была віцэ-чэмпіёнкай[2]. Удзельніца жаночых чэмпіянатаў СССР, лепшы вынік — 4-е месца (1987). Гуляла за зборную Беларусі на шахматных алімпіядах (1994, 1998, 2000 і 2004).

Жыве ў Віцебску.

Зноскі

  1. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 mart 2022 — 2022.
  2. 1 2 https://belisrael.info/?p=17315
  3. https://belisrael.info/?p=17122

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алатыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры сярод жанчын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Шахматысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе