wd wp Пошук:

Ратонда Сан-Ларэнца

Ратонда-дзі-Сан-Ларэнца (італ.: Rotonda di San Lorenzo) — рэлігійны будынак у Мантуі (Ламбардыя), адносіцца да каталіцкай дыяцэзіі Мантуі.

Ратонда была пабудавана ў відзе круглага будынка ў раманскім стылі ў XI стагоддзі кіруючым сямействам Каноса. Гэта — найстарэйшая з захаваных цэркваў горада. Хоць будынак пабудаваны з цэглы, маюцца і мармуровыя элементы ад антычнага будынка.

Царква была прысвечана Святому Лаўрэнцію, у ёй захаваліся фрэскі візантыйскага ўзору XI-XII стст. У апсідзе знаходзяцца фрагменты роспісу, меркавана XV стагоддзя, якія адлюстроўваюць спаленне св. Лаўрэнція.

Інтэр'ер

Герцаг Мантуі Гільерма Ганзага ў 1579 годзе зачыніў царкву для набажэнстваў. Далей будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае ці жылое, толькі напачатку XX стагоддзя царква была рэканструявана, а некаторыя настройкі і навакольныя будынкі знесены. З 1926 года ў Ратонда-дзі-Сан-Ларэнца зноў сталі праводзіцца рэлігійныя службы.

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 7 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мантуя
Катэгорыя·Храмы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных