Расіне́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Расінэлі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 г. апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. быў скасаваны, тэрыторыя была далучана да Ярканцаўскага сельсавета[1].
Архіўныя дакументы Расінельскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2]. Архіў, які ахоплівае 1944-1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Памер архіва — 156 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1074.