wd wp Пошук:

Расійска-ўкраінская граніца

Расія і Украіна на карце з пазначэннем Крыма.

Расійска-ўкраінская граніца — дзяржаўная граніца паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй. З’яўляецца часткай дзяржаўнай граніцы Украіны і дзяржаўнай граніцы Расіі.

Граніца ахоўваецца з абодвух бакоў. На большасці ўчасткаў устаноўлены пагранічныя слупы, на асобных участках штучныя загароды. Перасячэнне граніцы дазваляецца толькі ў пунктах пропуску.

Паміж краінамі існуе тэрытарыяльны канфлікт вакол статусу Крыма; акрамя таго, Расія не прызнае ўкраінскімі тэрыторыямі Данецкую і Луганскую вобласці, разглядаючы іх як незалежныя дзяржавы — ДНР і ЛНР (фактычна кантралююць толькі частку заяўленай тэрыторыі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Граніцы Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Расійска-ўкраінскія адносіны
Катэгорыя·Граніцы Украіны