wd wp Пошук:

Распаўсюджванне COVID-19 у Турцыі

Асноўны артыкул: Пандэмія COVID-19 Пакуль у Турцыі не зафіксавана заражэнне каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, але ўлады праводзяць актыўныя мерапрыемствы па прафілактыцы. Так, 24 студзеня 2020 года міністэрства аховы здароўя Турцыі ўсталявала цеплавыя камеры ў аэрапортах.

31 студзеня ўрад Турцыі адправіла самалёт, каб вярнуць 34 грамадзян Турцыі і некалькіх іншых з горада Ухань, дзе пачалася пандэмія. Іншыя грамадзяне: сем грамадзян Азербайджана, сем грамадзян Грузіі і адзін Албаніі. Кітай заказаў у Турцыі 200 мільёнаў масак[1].

1 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў з Кітая. Мяжа з Іранам была зачыненая пасля таго, як улады Ірана адмовіліся ад патрабаванняў Турцыі па каранціну іранскага горада Кум. У гэты ж дзень Турцыя абвясціла аб рашэнні прыпыніць ўсе рэйсы з Ірана і з Турцыі ў Іран.

29 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў у Італію, Паўднёвую Карэю і Ірак, а таксама з іх у Турцыю. Неўзабаве мяжа з Іракам таксама была закрытая. Міністэрства таксама стварыла палявыя лячэбніцы блізу межаў Ірака і Ірана[2].

У турэцкіх гарадах праводзіліся маштабныя работы па дэзінфекцыі ў грамадскіх месцах і адзінках масавага транспарту. У Стамбуле ўстаноўлены дэзінфікуючыя прылады на станцыях метрапалітэна.

20 сакавіка прэзідэнт Р. Эрдаган загадаў эвакуіраваць турэцкіх студэнтаў з 8 дзяржаў, змясціўшы іх пасля гэтага на двухтыднёвы каранцін[3].

Зноскі

  1. Coronavirus spreads to more countries: All the latest updates. www.aljazeera.com. Праверана 20 сакавіка 2020.
  2. Agencies, Daily Sabah with Turkey leading example in fight against coronavirus (англ.) . Daily Sabah (8 сакавіка 2020). Праверана 20 сакавіка 2020.
  3. Ердоган наказав евакуювати турецьких студентів із 8 країн (руск.) . РБК-Украина. Праверана 20 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пандэмія COVID-19
Катэгорыя·2020 год у Турцыі