wd wp Пошук:

Распаўсюджванне COVID-19 у Луганскай Народнай Рэспубліцы

Асноўны артыкул: Пандэмія COVID-19 Пацверджана, што пандэмія COVID-19 дасягнула непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) ў сакавіку 2020 года.

Агульныя звесткі

12 студзеня 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пацвердзіла, што новы каранавірус COVID-19 стаў прычынай рэспіраторнага захворвання ў групе людзей у горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Кітай), пра які СААЗ даведалася 31 снежня 2019 года[1][2].

Лятальнасць ад COVID-19 нашмат ніжэй, чым у SARS, пандэмія якога адбылася ў 2003 годзе[3][4], аднак заразнасць новага захворвання нашмат вышэй, што прыводзіць да падвышанай смяротнасці[5][3].

Храналогія

Сакавік

30 сакавіка быў пацверджаны першы выпадак[6].

Красавік

Да 10 красавіка ў Луганскай Народнай Рэспубліцы было пацверджана 8 выпадкаў.

Да 15 красавіка ў Луганскай Народнай Рэспубліцы было пацверджана 17 выпадкаў.

Рэакцыя ўкраінскіх уладаў

Міністэрства па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны, што займаецца ЛНР і ДНР, сцвярджае, што на некантралюемай урадам Украіны тэрыторыі Луганскай вобласці ад насельніцтва хаваюць рэальную сітуацыю па захворванні COVID-19. Паводле інфармацыі міністэрства, на тэрыторыях, якія кантралююцца ЛНР, асобам, што маюць сімптомы, падобныя на сімптомы COVID-19, ставяць дыягназ ВРВІ, і такіх асоб там усяго каля 10000 хворых[7].

Служба бяспекі Украіны заявіла, што па стане на 3 красавіка ў Луганску і Стаханава памерлі 13 чалавек з прыкметамі захворвання COVID-19[8].

Зноскі

  1. Elsevier Novel Coronavirus Information Center(нявызн.). Elsevier Connect. Архівавана з першакрыніцы 30 January 2020.
  2. Reynolds, Matt. What is coronavirus and how close is it to becoming a pandemic?(нявызн.), Wired UK (4 March 2020).
  3. 1 2 Crunching the numbers for coronavirus(нявызн.). Imperial News. Архівавана з першакрыніцы 19 March 2020.
  4. High consequence infectious diseases (HCID); Guidance and information about high consequence infectious diseases and their management in England(англ.) . GOV.UK. Архівавана з першакрыніцы 3 March 2020.
  5. World Federation Of Societies of Anaesthesiologists – Coronavirus(нявызн.). www.wfsahq.org. Архівавана з першакрыніцы 12 March 2020.
  6. В ЛНР подтвердили первый случай заражения коронавирусом(руск.)  (30 March 2020). Праверана 1 April 2020.
  7. НА ТИМЧАСОВО ОКУПОВАНИХ ТЕРИТОРІЯХ ВІД НАСЕЛЕННЯ ПРИХОВУЮТЬ РЕАЛЬНУ КАРТИНУ ЩОДО ЗАХВОРЮВАНОСТІ НА COVID-19(нявызн.). https://mtot.gov.ua. Міністерство з питань реінтеграції тимчасово окупованих територій України (29 марта 2020). Праверана 31 марта 2020.
  8. За матеріалами СБУ прокуратура зареєструвала провадження про приховування ватажками так званої «ЛНР» фактів захворювання на Covid-19(нявызн.) (недаступная спасылка). https://ssu.gov.ua. Служба безпеки України (3 апреля 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 4 апреля 2020.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пандэмія COVID-19
Катэгорыя·2020 год у Луганскай Народнай Рэспубліцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы