wd wp Пошук:

Расмус Эльм

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Расмус Крыстафер Эльм (шведск.: Rasmus Christoffer Elm; нар. 17 сакавіка 1988, Кальмар, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Швецыі.

Кар’ера

«Кальмар»

Раннія гады сваёй кар’еры Эльм правёў у малазначных шведскіх клубах, якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. Ягоным першым сур’ёзным клубам стаў «Кальмар», куды шведскі футбаліст прыйшоў у студзені 2005 года. Ён выступаў за гэты клуб да жніўня 2009 года. За гэты час паўабаронца правёў 96 гульняў у Альсвенскане і забіў 17 галоў. У 2007 годзе Эльм дапамог камандзе заняць 2 месца ў чэмпіянаце, перамагчы ў нацыянальным кубку і стаць фіналістам Суперкубка. У сезоне 2008 года ён разам з камандай стаў пераможцам чэмпіяната Швецыі, упершыню ў гісторыі клуба «Кальмар», гуляў у фінале Кубка і Суперкубка краіны.

АЗ

Дзякуючы сваёй удалай гульні ў «Кальмары», шведскі футбаліст прыцягнуў увагу клуба АЗ з Нідэрландаў. 27 жніўня 2009 года Расмус падпісаў з гэтым клубам чатырохгадовы кантракт[2]. Дэбют паўабаронцы ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 12 верасня 2009 года ў сустрэчы супраць «АДО Дэн Гааг». У сваім першым сезоне за АЗ Эльм правёў 23 матчы і забіў 3 галы. У наступным сезоне 2010—2011 гадоў ён удзельнічаў у 28 гульнях чэмпіянату і адзначыўся 5 галамі.

ЦСКА

У канцы 2011 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах шведскага футбаліста зацікаўлены маскоўскі ЦСКА. Аднак Расмус прыняў рашэнне застацца ў ранейшым клубе[3]. У ліпені 2012 года паведамлялася аб аднаўленні перамоў з нагоды пераходу Эльма ў склад чырвона-сініх[4]. 25 ліпеня стала вядома, што клуб з Расіі дамовіўся з АЗ аб куплі паўабаронцы, сума трансферу меркавана склала больш за 6 млн еўра[5]. 30 ліпеня футбаліст падпісаў з ЦСКА трохгадовы кантракт[6].

Міжнародная кар’ера

У жніўні 2007 года адбыўся дэбют Эльма ў моладзевай зборнай Швецыі, ігрок выйшаў на замену ў матчы з аднагодкамі з Уэльсу. Да гэтага ён выступаў у юнацкай зборнай сваёй краіны. У 2009 годзе Расмус прыняў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе, дзе ягоная каманда ў паўфінале прайграла англічанінам у серыі пасляматчавых пенальці. У тым жа годзе трэнер галоўнай зборнай краіны Ларс Лагербек уключыў паўабаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. Ён дэбютаваў за зборную ў студзені 2009 года, а 11 лютага забіў свой ​​першы гол у сустрэчы супраць зборнай Аўстрыі[7].

Дасягненні

«Кальмар»:

ЦСКА:

Зноскі

  1. Rasmus Elm // FBref.com
  2. «Rasmus Elm klar för AZ». svd.se
  3. Эльм отказался переходить в ЦСКА. sports.ru
  4. АЗ и ЦСКА продолжают переговоры о трансфере Эльма. sports.ru
  5. ЦСКА договорился с АЗ о покупке Эльма. sports.ru
  6. Эльм стал армейцем. pfc-cska.com.
  7. Rasmus Elm frälste Sverige. aftonbladet.se

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальмар
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК АЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Кальмар