wd wp Пошук:

Расмус Андрэсен

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Расмус Андрэсен (ням.: Rasmus Andresen, нар. 20 лютага 1986, Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання[1].

Біяграфія

Андрэсен правёў дзяцінства з большага ў Фленсбургу і належыць да дацкай меншасці Паўднёвага Шлезвіга[2]. Скончыў школу ў Фленсбургу, у 2009 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне адміністрацыі і камунікатыўных навук ва Універсітэце Раскіле(укр.) бел. ў Даніі. Падчас вучобы з 2008 года працаваў у Фолькетынгу[3]. Вучыцца на магістра па спецыяльнасці «Кіраванне» ў Гагенскім завочным універсітэце.

Палітычная кар’ера

Пачаў займацца палітычнай дзейнасцю ў падлеткавым узросце, уступіўшы ў Саюз 90/Зялёныя (Германія) і Сацыялістычную народную партыю(укр.) бел. (Данія)[4]. Да 2014 года займаў розныя пасады ў моладзевых групах абедзвюх партый, быў, між іншым, старшынёю «Grüne Jugend(ням.) бел.» на зямельным узроўні. У 2012 годзе стаў членам зямельнай рады партыі Саюз 90/Зялёныя, у 2013 годзе ўпершыню ўвайшоў у гарадскую раду Фленсбурга[3].

З 2009 па 2019 год Андрэсен быў членам Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну(укр.) бел. ад Фленсбургу. На момант першага абрання ён быў самым маладым дэпутатам зямельнага парламента (23 года). З 2017 па 2019 год займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну(укр.) бел.[5].

Па выніках выбараў у Еўрапейскі парламент 2019 года(укр.) бел. стаў дэпутатам Еўрапейскага парламента. З таго часу працуе ў Камітэце па бюджэце. Таксама з’яўляецца каардынатарам парламенцкай групы партыі Саюз 90/Зялёныя ў камітэце[6].

У дадатак да даручэнняў камітэта Андрэсен уваходзіць у дэлегацыю парламента па сувязях з Канадай[7]. Таксама з’яўляецца членам Еўрапейскага інтэрнэт-форуму[8], міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ(катал.) бел.[9] і міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[10].

Іншыя віды дзейнасці

Палітычныя пазіцыі

16 сакавіка 2021 года ўзяў шэфства над Ігарам Банцарам, франтменам гурта «Mister X(польск.) бел.» і беларускім палітычным зняволеным[12].

У маі 2021 года Андрэсен далучыўся да групы з 39 заканадаўцаў, пераважна з партыі Саюз 90/Зялёныя з Еўрапарламента, якая ў лісце заклікалі лідараў Германіі, Францыі і Італіі не падтрымліваць расійскі арктычны праект здабычы звадкаванага прыроднага газу «Арктык ЗПГ-2(руск.) бел.» коштам 21 мільярда даляраў ЗША ў сувязі з праблемамі для клімату[13].

Зноскі

  1. Alle Gewählte in alphabetischer Reihenfolge(ням.) . Der Bundeswahlleiter(ням.) бел..
  2. 2019 electoral campaign presentation, The Greens (in German)
  3. 1 2 Andresen, Rasmus(ням.) . lvn.parlanet.de. Архівавана з першакрыніцы 27-12-2018.
  4. Rasmus Andresen(ням.) . sh-gruene-fraktion.de. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2016.
  5. Andresen legt Mandat nieder Ландтаг Шлезвіга-Гольштэйну(укр.) бел., press release of 1 July 2019.
  6. Koert Debeuf (22 November 2019), The EU debate on its own resources EUobserver(укр.) бел..
  7. Rasmus Andresen Еўрапейскі парламент.
  8. Members European Internet Forum.
  9. Members Міжгрупа Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ(катал.) бел..
  10. Members 2019-2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas.
  11. Gründungsmitglieder Інстытут мадэрнізму салідарнасці(ням.) бел.
  12. Presseerklärung zu dem Musiker und politischen Gefangenen Igor Bancer/Ihar Bantsar(ням.) . Audiolith(ням.) бел. (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021.
  13. Kate Abnett and Simon Jessop (May 19, 2021), EU lawmakers urge France, Germany, Italy to ditch Arctic LNG 2 support Reuters.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя