Рапсінак — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1 км на поўдзень ад вёскі Бандары Тулаўскія, у басейне ракі Паловіца.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,24 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разараныя. Пойма шырынёй да 50 м, пад лугам.