wd wp Пошук:

Рапсавы алей

Ра́псавы алей — паўвысыхальны тлусты алей з насення рапсу.

Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру. Застывае пры тэмпературы ад −4 да 10 °С. Шчыльнасць 0,914 г/см³ пры тэмпературы 15 °C. Па складу і уласцівасцям рапсавы алей блізкі да свірэпавага[1].

Рапсавы алей выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці мыла, алкідных смол, пакостаў, змазачных матэрыялаў, дызельнага паліва і інш. Рафінаваны расавы алей — харчовы прадукт.

Зноскі

  1. Рапсовое масло(руск.)  // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Алеі
Катэгорыя·Харчовыя алеі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рапс