wd wp Пошук:

Рамуальд Кропат

Рамуальд Кропат (9 сакавіка 1927 , Пружаны — 6 ліпеня 2008, Лодзь) — польскі кінааператар, фатограф і педагог. Дзякуючы яму з’явіўся серыял «Чатыры танкісты і сабака» (1966—1970), фільмы «Ранча Тэхас» (1958), «Чалавек на рэйках» (1957) і шмат іншых.

Біяграфія

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943—1945 гадах працаваў фота-лабарантам у СССР. Па ўсталяванні савецкай ўлады ў Беларусі рэпатрыяваны, пераехаў у Польшчу. Вучыўся ў вышэйшай грамадска-прыродазнаўчай школе ў Гданьску.

У 1950 годзе стаў выпускніком Вышэйшай дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі.

У пачатку свайго творчага шляху працаваў разам з Куртам Веберам, Тадэвушам Карэцкім, Уладзіславам Нагім, Янам Алейнічкам, Мечыславам Войтам, Адольфам Форбертам, Казімірам Ваўжынякам.

Разам з рэжысёрам Анджэем Мункам працаваў над кінастужкай «Чалавек на рэйках» (1957). Гэты фільм з’яўляецца першым анты-сталінскім фільмам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які паказвае ўсю ілжывасць паэтыкі сацыялістычнага рэалізму.

Сумесна з рэжысёрам Конрадам Наленцкім здымаў серыял «Чатыры танкісты і сабака», які стаў самай паспяховай працай у ягонай кар’еры. У 1967 годзе за фільм «Чатыры танкісты і сабака» атрымаў 2 прэміі: Прэмію Міністра народнай культуры і мастацтва першай ступені і Прэмію міністра народнай абароны першай ступені.

У 1960—1970 гадах браў удзел у шматлікіх выстаўках у Польшчы і за мяжой.

Апошняй аператарскай працай у 1976 годзе стаў мультфільм «Калі б Адам быў палякам», разам з Вацлавам Федакам i Янушам Тылманам.

У 1970 і 1980 гадах, на працягу многіх гадоў, працаваў выкладчыкам кафедры кінематаграфіі ў кінашколе Лодзі, з 1978 года выкладаў таксама курс фатаграфіі. Падрыхтаваў шмат аператараў і фатографаў[2][3].

Зноскі

  1. 1 2 Romuald Kropat // e-teatr.pl — 2004.
  2. Romuald Kropat
  3. Romuald Kropat (1927—2008)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Фатографы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Кінааператары Польшчы
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Кінааператары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных