wd wp Пошук:

Рамоначнік шчытковы

Рамоначнік шчытковы, Пірэтрум шчытковы[3] (Pyrethrum corymbosum ці Tanacetum corymbosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.

Апісанне

Кветка

Рамоначнік шчытковы дасягае ў вышыню 40-150 см, без паху. Стябло ў верхняй частцы разгалінаванае. Лісце перыста-складанае або перыста-раздзельнае, у абрысы даўгаватага-яйкападобнае, з 3-7 парамі сегментаў. Галоўкі 25-50 мм у дыяметры, сабраны па 3-14 у рыхлыя шчыткападобныя суквецці. Язычковыя кветкі белыя, трубчатыя — жоўтыя[4]. Квітнее ў чэрвені — ліпені[5].

Арэал

Еўрапейска-западнасібірскі лесастэпавы від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Вядомыя месцазнаходжанні ў Добрушскім, Лоеўскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобл. Раней даваўся для наваколля Лоеў, Мазыра і Лутова (Рэчыцкага павета)[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Пижма щитковая (Tanacetum corymbosum, или Pyrethrum corymbosum, Compositae) (руск.)
  5. Пиретрум (руск.)
  6. Рамоначнік шчытковы ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных