wd wp Пошук:

Рамзан Ахматавіч Кадыраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кадыраў.

Рамза́н Ахма́тавіч Кады́раў (чач.: КъадиргӀеран Ахьмад-Хьаьжин Рамзан) (нар. 5 кастрычніка 1976, Цэнтара-Юрт (Цэнтарой), Чачэна-Інгушская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Герой Расійскай Федэрацыі (2004), генерал-маёр міліцыі. З 2007 года ўзначальвае Чачэнскую Рэспубліку. Член бюро вышэйшай рады партыі «Адзіная Расія». Раней — прэм’ер-міністр Чачэнскай Рэспублікі, кіраўнік службы бяспекі прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі. Сын Ахмата Кадырава, першага прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі.

Падчас Першай чачэнскай вайны ваяваў на баку чачэнцаў супраць Расіі. Падчас Другой чачэнскай вайны падтрымаў свайго бацьку і перайшоў на бок Расіі.

Сям’я

Рамзан Кадыраў жанаты з Медняй Мусаеўнай Айдаміравай (нар. 7 верасня 1978), якая кіруе домам моды, дзе шыюць ісламскае адзенне. Яны маюць дзяцей: тры сыны — Ахмат (нар. 8 лістапада 2005), Зелімхан (нар. 14 снежня 2006), Адам (нар. 24 лістапада 2007) і пяць дачок — Айшат (нар. 31 снежня 1998), Карына (нар. 17 студзеня 2000), Хедзі (нар. 21 верасня 2002), Табарык (нар. 13 ліпеня 2004), Ашура (нар. студзень 2012).

Маці Рамзана Кадырава Аймані Нясіеўна Кадырава займае пасады ва ўрадзе Чачэнскай рэспублікі.

Паходжанне

Дзяцінства

Рамзан Кадыраў нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 года ў вёсцы Цэнтара-Юрт (Цэнтарой) у Чачэна-Інгушскай АССР. Меў старэйшага брата Зелімхана, які памёр у 2004 годзе. Мае сясцёр: Зарган (нар. 1976), Зулай (нар. 1972). Кадыраў вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе. Дзе працягнуў навучанне, невядома. Афіцыйна атрымаў дыплом толькі ў 2004 годзе, скончыўшы ўніверсітэт у Махачкале па спецыяльнасці юрыста.

Першая чачэнская вайна (1994—1996)

Падчас Першай чачэнскай вайны разам з бацькам падтрымліваў чачэнскі бок. Ёсць чуткі, што прымаў асабісты ўдзел у баях.

Міжваенны час (1996—1999)

У міжваенны час знаходзіўся ўвесь час пры бацьку.

Пачатак службы для Расіі

Восенню 1999 года Рамзан разам з бацькам перайшоў на бок Расіі. Яго бацька і ён сам былі абвешчаны чачэнцамі здраднікамі. Ахмат Кадыраў даў свайму сыну пасаду ў Часовым урадзе Чачэнскай рэспублікі. Рамзан стаў ахоўнікам свайго бацькі. З 2000 па 2002 год — працаваў інспектарам сувязі і тэхнікі міліцыі пры МУС Чачэнскай рэспублікі. З мая 2002 па люты 2004 года быў начальнікам гэтага аддзела. У 2003 годзе Рамзан стаў начальнікам службы бяспекі (аховы) прэзідэнта Чачэнскай рэспублікі. У гэты час Рамзан займаўся перамовамі з чачэнцамі, якія маглі выступіць са зброяй у руках супраць А. Масхадава і яго паплечнікаў. Большасць яго атраду складалі колішнія прыхільнікі ЧРІ і А. Масхадава. У 2003—2004 гадах займаў пасаду памочніка міністра МУС Чачэнскай рэспублікі. Пасля забойства яго бацькі стаў першым намеснікам кіраўніка ўрада Чачэнскай рэспублікі.

Кіраўнік урада Чачэнскай рэспублікі (2005—2007)

18 лістапада 2005 года кіраўнік урада Чачэнскай рэспублікі Сяргей Абрамаў трапіў у дарожна-транспартае здарэнне і атрымаў раненні. Яго абавязкі пачаў выконваць Рамзан Кадыраў. 28 лютага 2006 года Абрамаў абвясціў аб сваёй адстаўцы і Рамзан Кадыраў стаў пастаянным кіраўніком урада Чачэнскай рэспублікі. Паміж Кадыравым і кіраўніком Чачэнскай рэспублікі Алу Алханавым пачалася барацьба за прыхільнасць з боку Пуціна. Гэтая барацьба пераўтварылася ў сапраўдныя баявыя дзеянні. Пуцін вымушаны быў умяшацца. Рамзан Кадыраў быў падтрыманы Пуціным.

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі

Рамзан Кадыраў і Уладзімір Пуцін, 14 лютага 2008 года
Дзмітрый Мядзведзеў і Рамзан Кадыраў, 25 ліпеня 2008 года

15 лютага 2007 года Алханаў абвясціў аб адстаўцы. Тады ж Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Р. Кадырава выканаўцам абавязкаў кіраўніка Чачэнскай рэспублікі. 5 красавіка Р. Кадыраў стаў кіраўніком Чачэнскай рэспублікі. Аднак варожасць гэта не спыніла. У красавіку 2008 года паміж кадыраўскімі людзьмі і старымі чачэнскімі людзьмі, не звязанымі з Рамзанам, адбылася бойка. 15 красавіка ў Гудэрмесе пачаліся баі з прыхільнікамі Суліма Ямадаева. Пуцін зноў падтрымаў Рамзана. Усе аддзелы, не падпарадкаваныя Рамзану, былі распушчаныя. 10 лістапада 2009 года Дзмітрый Мядзведзеў даў Р. Кадыраву званне генерал-маёра міліцыі. 28 лютага 2011 года Дзмітрый Мядзведзеў падоўжыў тэрмін кіравання Р. Кадырава ў Чачэнскай рэспубліцы. У студзені 2015 года Р. Кадыраў заявіў, што карыкатуры на прарока Мухамеда з’яўляюцца недапушчальнымі. У гэты час у Францыі былі забітыя людзі, якія раней забілі некалькі чалавек, што працавалі ў часопісе «Шарлі Эбдо», які надрукаваў карыкатуры на Мухамеда.

Вуліцы і паркі, названыя ў гонар Рамзана Кадырава

Вуліцы Рамзана Кадырава:

Іншае

Зноскі

  1. Ramsan Kadyrow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.forbes.ru/news/266079-kadyrov-vstupil-v-baikerskii-klub-nochnye-volki
  3. У сталіцы Іарданіі з’явілася вуліца імя Рамзана Кадырава
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэна-Інгушскай АССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «20 гадоў незалежнасці Рэспублікі Казахстан»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За воінскую доблесць» (Мінабароны) 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Чачні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой чачэнскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»