wd wp Пошук:

Рама VIII

Ананда́ Махiдо́н, Рама VIII (тайск.: พระบาทสมเด็จพระปรเมนทรมหาอานันทมหิดลฯ พระอัฐมรามาธิบดินทร; 20 верасня 19259 чэрвеня 1946) — восьмы кароль Тайланда з 1935 па 1946 з дынастыі Чакры.

Бiяграфiя

Прынц Ананда Махiдон нарадзіўся ў 1925 годзе ў Гайдэльбергy. Ён быў старэйшым сынам прынца Махiдона Адульядэта, сына караля Чулалaнгкорнa (Рамы V). У 1932 годзе ў Тайландзе адбыўся дзяржаўны пераварот, які знішчыў абсалютную манархію. У 1935 году Прачадзiпок адрокся ад пасаду, ня выкарыстаўшы сваё права прызначыць нашчадка. Парадак атрымання ў спадчыну трона ў Тайландзе быў даволі складаным, і прынц Ананда Махiдон быў першым у лініі пераемнасці, але яго супернік, прынц Чулачакрапонгсэ, быў раней выключаны з атрымання ў спадчыну і лічыў гэта выключэнне незаконным. Пытанне аб атрыманнi спадчыны вырашаў кабінет міністраў, які інтэрпрэтаваў закон на карысць Ананды Махiдона. Прынц, якому было 9 гадоў і які хадзіў у школу ў Лазане, быў абраны парламентам і абвешчаны каралём 2 сакавіка 1935 года.

Практычна ўсё праўленне Рамы VIII прэм’ер-міністрам быў фельдмаршал Плек Пiбунсанграм, ваенны дыктатар. У 1939 годзе ён пераназваў краіну з Сіяма ў Тайланд, а ў 1940 годзе ўступіў у франка-тайскую вайну супраць сіл ўрада Вішы. 8 снежня 1941 года японскія войскі акупавалі Тайланд. 24 студзеня 1942 года Тайланд фармальна ўступіў у другую сусветную вайну на баку Японіі. Аднак тайскiя войскi панеслi вялiкiя страты, а сталiца Бангкок падвергнулася бамбаванням.

Смерць

9 чэрвеня 1946 кароль Рама VIII быў знойдзены застрэленым у сваёй спальні. Праз чатыры месяцы ён павінен быў вяртацца ў Лазану працягваць вучобу. Яго пераемнікам стаў малодшы брат, Пхуміпон Адульядэт. Хоць Рама VIII так і не быў каранаваны, яго брат Рама IX пастанавіў лічыць яго манархам Тайланда, восьмым каралём дынастыі Чакры.

Прычыны смерці Рамы VIII так і не знойдзены. Афіцыйная камісія па расследаванні гібелі караля не змагла вызначыць, ці было гэта забойства або самагубства. Разборы працягваліся амаль 9 гадоў, і ў выніку асабісты сакратар манарха і два яго пажа былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве, пры гэтым сакратар і адзін з пажаў толькі пасля апеляцыі абвінавачванні на рашэнне першаснага суда. У лютым 1955 усе трое былі пакараныя.

Абмеркаванне абставінаў смерці Рамы VIII у Тайландзе забаронена.

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Ananda Mahidol // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ananda Mahidol // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. 1 2 Ananda Mahidol // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143846108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143846108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Мост Рамы VIII (руск.)

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Дынастыя Чакры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Каралі тайландскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзевяці камянёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе