wd wp Пошук:

Рамасэ

Рамасэ — старажытнаегіпецкі вельможа, які быў чаці пры фараонах Аменхатэпе III and Эхнатоне.

Біяграфія

Рамасэ нарадзіўся ва ўплывовай сям’і. Яго бацька Хебы быў правіцелем Мэмфіса ў пачатку праўлення Аменхатэпа III. Брат Рамасэ Аменхатэп (Хай)(англ.) бел. быў распарадчыкам вялікага палаца(англ.) бел. Мэмфіса[1].

Рамасэ займаў пасаду чаці ў апошняе дзесяцігоддзе валадарання Аменхатэпа III і на пачатку царавання апошняга караля. Рамасэ пазначаны на таблічках, знойдзеных у палацы караля Аменхатэпа III у Малкаце(руск.) бел. з’яўляецца. Там адзначаны таксама чаці Аменхатэп-Хай(англ.) бел.. Абодва чаці таксама паказаны побач у некропалі Салеба(укр.) бел..

У эпоху Новага царства абавязкі чаці былі падзелены на пасады паўночнага і паўднёвага чаці. Пры гэтым пакуль не вызначана, якую іменна з пасад займаў Рамасэ[2].

Грабніца

Асноўны артыкул: TT55 Яго грабніца TT55[3] змяшчаецца ў Шэйх Абд эль-Курне(руск.) бел. і з’яўляецца часткай Фіванскага некропаля на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора[4]. Пахавальня адметная высокай якасцю упрыгожванняў, зробленых як у традыцыйным стылі, так і ў стылі Амарнскага перыяду(англ.) бел.[5].

Зноскі

  1. Shirley, JJ (2013). “Crisis and Restructuring of the State: From the Second Intermediate Period to the Advent of the Ramesses”. in Moreno García, Juan Carlos. Ancient Egyptian Administration. Boston: Leiden. ISBN 9789004249523.
  2. Kozloff, A. P.; Bryan, B. M.; Berman, L. M. (1992). Egypt’s Dazzling Sun, Amenhotep III and his world. Cleveland: Cleveland Museum of Art. pp. 49-50. ISBN 9780940717169.
  3. Ramose (TT 55)
  4. Baikie, James (1932). Egyptian Antiquities in the Nile Valley. Methuen. https://archive.org/details/in.ernet.dli.2015.529878.
  5. Ramose - TT55. Праверана 5 чэрвеня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Чаці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Амарнскі перыяд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы XIV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·XVIII дынастыя Егіпта
Катэгорыя·Памерлі ў XIV стагоддзі да н.э.