Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 9 студзеня 1977, Мінск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Закончыў народную школу. З пачатку 1923 года жыў у Мінску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультета Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у аспірантуры Акадэміі навук БССР.
З 1935 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 года дэкан філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута.
Арыштаваны 20 ліпеня 1938 года; 10 кастрычніка 1938 года асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 года працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобласці. Падарваў здароўе; з 1965 года інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Мінск.
У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад смерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.. Напісаў шэраг артыкулаў, прысвечаных творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, І. Гурскага. Перавёў на рускую мову асобныя творы З. Бядулі, П. Галавача, М. Лынькова.
Творчасць