wd wp Пошук:

Раман Барысавіч Лакціёнаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Лакціёнаў (нар. 18 кастрычніка 1986, Александрыя, Украіна) — украінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера крэмэнчуцкага «Крэміня».

Клубная кар’ера

Выхаванец александрыйскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за мясцовы «Крышталь». У 2004 годзе, калі «Крышталь» выставіў каманду ў Другую лігу пад назвай МФК «Александрыя», пачаў гуляць за яе. У 2006 годзе каманда знялася з турніру, і Лакціёнаў у якасці свабоднага агента пакінуў клуб. З 2006 па 2008 выступаў у Другой лізе за крэмэнчуцкі «Крэмінь», у складзе якога стаў адным з найлепшых бамбардзіраў, забіўшы 21 гол у 52 матчах.

У ліпені 2008 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», і 18 ліпеня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Харкавам» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За палтаўскі клуб у сезоне 2008/09 правёў толькі 8 матчаў у чэмпіянаце і 3 матчы ў Кубку Украіны, які здолеў выйграць разам з камандай, выйшаўшы на замену ў фінальным матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:0). Не замацаваўшыся ў аснове палтаўчан, улетку 2009 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Александрыі».

Улетку 2010 года перайшоў у алчэўскую «Сталь», дзе стаў трывалым іграком асновы. У сезоне 2012/13 дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў Прэм’ер-лігу, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце. Аднак, «Сталь» з-за фінансавых праблем адмовілася ад удзелу ў элітным дывізіёне, і Лакціёнаў перайшоў у «Александрыю», аднак праз год вярнуўся ў «Сталь». У студзені 2015 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, аднак у Прэм’ер-лізе страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам «Нёмана», аднак пазней страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль. У жніўні 2017 года кантракт з гродзенскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[3].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» стаў іграком клуба ўкраінскай Першай лігі «Інгулец»[4], а ў студзені 2018 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[5]. У ліпені 2018 года «Чаркаскі Дняпро» пасля вылету ў Другую лігу пераехаў у Білазір’я і змяніў назву на «Чаркашчына-Акадэмія».

У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да крэмэнчуцкага «Крэміня». У верасні 2019 года быў пераведзены ў моладзевую каманду «Крэміня», дзе стаў гуляючым трэнерам. У пачатку 2020 года стаў іграком аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын».

Трэнерская кар’ера

У верасні 2019 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы «Крэмінь-Юніёр». У 2021 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Крэміня», а ў кастрычніку стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера.

Дасягненні

Зноскі

  1. Roman Loktionov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Неман” подписал контракт с украинским нападающим Локтионовым
  3. “Неман” расторг контракт Локтионовым
  4. Роман Локтіонов — гравець ФК Інгулець
  5. Черкасский Днепр подписал Романа Локтионова

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі (Кіраваградская вобласць)
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крэмінь Крэмэнчук
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын
Катэгорыя·Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Алчэўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крышталь Александрыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны