.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Лакціёнаў (нар. 18 кастрычніка 1986, Александрыя, Украіна) — украінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера крэмэнчуцкага «Крэміня».
Выхаванец александрыйскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за мясцовы «Крышталь». У 2004 годзе, калі «Крышталь» выставіў каманду ў Другую лігу пад назвай МФК «Александрыя», пачаў гуляць за яе. У 2006 годзе каманда знялася з турніру, і Лакціёнаў у якасці свабоднага агента пакінуў клуб. З 2006 па 2008 выступаў у Другой лізе за крэмэнчуцкі «Крэмінь», у складзе якога стаў адным з найлепшых бамбардзіраў, забіўшы 21 гол у 52 матчах.
У ліпені 2008 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», і 18 ліпеня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Харкавам» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За палтаўскі клуб у сезоне 2008/09 правёў толькі 8 матчаў у чэмпіянаце і 3 матчы ў Кубку Украіны, які здолеў выйграць разам з камандай, выйшаўшы на замену ў фінальным матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:0). Не замацаваўшыся ў аснове палтаўчан, улетку 2009 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Александрыі».
Улетку 2010 года перайшоў у алчэўскую «Сталь», дзе стаў трывалым іграком асновы. У сезоне 2012/13 дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў Прэм’ер-лігу, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце. Аднак, «Сталь» з-за фінансавых праблем адмовілася ад удзелу ў элітным дывізіёне, і Лакціёнаў перайшоў у «Александрыю», аднак праз год вярнуўся ў «Сталь». У студзені 2015 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, аднак у Прэм’ер-лізе страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам «Нёмана», аднак пазней страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль. У жніўні 2017 года кантракт з гродзенскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[3].
Неўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» стаў іграком клуба ўкраінскай Першай лігі «Інгулец»[4], а ў студзені 2018 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[5]. У ліпені 2018 года «Чаркаскі Дняпро» пасля вылету ў Другую лігу пераехаў у Білазір’я і змяніў назву на «Чаркашчына-Акадэмія».
У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да крэмэнчуцкага «Крэміня». У верасні 2019 года быў пераведзены ў моладзевую каманду «Крэміня», дзе стаў гуляючым трэнерам. У пачатку 2020 года стаў іграком аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын».
У верасні 2019 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы «Крэмінь-Юніёр». У 2021 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Крэміня», а ў кастрычніку стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера.