Раманіўскі раён[1] (укр.: Романівський район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Раманіў[1] (укр.: Романів).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 28815 чалавек, плошча — 927,9 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 3 пасялковых і 22 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 3 пасёлкі гарадскога тыпу і 60 сёлаў.