Ракытнянскі раён[1] (укр.: Рокитнянський район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ[1] (укр.: Рокитне).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27691 чалавек, плошча — 661,51 км².
Скасаваны 17 ліпеня 2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 22 сяла.