Ражышчанскі раён[1] (укр.: Рожищенський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ражышчэ[1] (укр.: Рожище).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 39604 чалавекі, плошча — 928 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 28 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 66 сёлаў.