wd wp Пошук:

Радыёла лёнападобная

Радыёла лёнападобная[4][5] (Radíola linoídes) — аднагадовая травяністая расліна; від роду Радыёла (Radiola) сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5-10 см, з тонкім коранем.

Сцябло прамое, тонкае, голае, часта чырванавата-афарбавана, ад аснавання вілавата-галінастае.

Лісце круглявае або падоўжанае, супратыўнае, сядзячае, цэльнакрайняе.

Кветкі дробныя, сабраны ў верхавінныя суквецці, чатырохчленныя, са зрослымі пры аснаванні надрезаннымі чашалісцікамі і белымі зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі, роўнымі чашалісцікамі. Цвіце ў маі — верасні.

Лік храмасом: 2n=18[6].

Арэал

Паўночная Амерыка, Усходняя Еўропа, Прыбалтыка, Паўночная Афрыка, еўрапейская частка Расіі.[6].

Ахоўны статус

Уваходзіць у Чырвоныя кнігі Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай Рэспублік[5]. У Расіі від уваходзіць у Чырвоныя кнігі Уладзімірскай, Калужскай, Ленінградскай і Ліпецкай абласцей[5], раней уваходзіў у Чырвоную кнігу Растоўскай вобласці. Расце на тэрыторыі Окскага запаведніка[7]. Рашэннем Луганскага абласнога савета № 32/21 ад 03.12.2009 г. від уваходзіць у «Спіс рэгіянальна рэдкіх раслін Луганскай вобласці»[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Muscari neglectum Guss. ex Ten. is an accepted name (англ.) . Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 10 лістапада 2013.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Радыёла лёнападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)   (Праверана 10 лістапада 2013)
  6. 1 2 Краснокнижный вид Radiola linoides в Красной книге Владимирской области. ООПТ России. Праверана 10 лістапада 2013.
  7. Radiola linoides Roth.. ООПТ России. Праверана 10 лістапада 2013.
  8. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Лёнавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы з памылкамі цытавання