wd wp Пошук:

Радужскі сельсавет

Ра́дужскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Радуга.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кунтараўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Шарсцінскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска Навасёлкі[1], у 1978 годзе — пасёлак Ляды[2]. 12 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 населеных пунктаў: вёскі Барталамееўка, Рудня Споніцкая, Тарасаўка, Чыстыя Лужы і пасёлак Тумарын[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 712 чалавек[4], з іх 84,6 % — беларусы, 10,4 % — рускія, 3,4 % — украінцы, 1,3 % — армяне[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка, 4 і 24 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 279 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Радужскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат