wd wp Пошук:

Радзінскі сельсавет

Ра́дзінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Радзін.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Радзінскі (Новарадзінскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Малочкаўскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Хойніцкага раёна. 20 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баршчоўскага сельсавета[1]. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стралічаўскага сельсавета[2].

На момант скасавання сельсавет налічваў 8 населеных пунктаў: вёскі Баршчоўка, Лясок, Малочкі, Масаны, Радзін, Сінцы, Уласы і Чамкоў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна