.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гандзі. Раджыў Ратна Гандзі (Rajiv Ratna Gandhi; 20 жніўня 1944 — 21 мая 1991), старэйшы сын Індзіры Гандзі і Фероза Гандзі, 7-ы прэм’ер-міністр Індыі. У знешняй палітыцы праводзіў курс, адрозны ад палітыкі яго маці, — спрабаваў збалансаваць адносіны з СССР і з ЗША. Трагічна загінуў падчас выбарчай кампаніі 1991.