Рагі́-Іле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — пасёлак Рагі-Ілец.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Маркавіцкага сельсавета.