wd wp Пошук:

Рагнар Лодбрак

Рагнар Лодбрак (Рагнар Скураныя Порткі; паводле іншай версіі, «Лёсасцяжны»: lod — лёс, brog — сцяг — таму што, паводле падання, на яго сцягу, які няслі перад войскам, быў намаляваны крумкач Одзіна, які сваім крылом паказваў кірунак паходу[1]; пакараны смерцю ў 865) — паўміфічны дацкі конунг, прадстаўнік скандынаўскага роду Інглінгаў, бацька Б’ёрна Жалезнабокага (заснавальніка дынастыі Мунсё).

Легендарная біяграфія

Дакладных крыніц, якія бы пацвярджалі існаванне Рагнара, не існуе. Галоўным чынам падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці вядомыя са скандынаўскіх саг, якія апавядаюць, як Рагнар здзяйсняў набегамі і марскім разбоем. Мяркуюць, што гістарычны Рагнар (калі такі існаваў) дзейнічаў у першай палове IX стагоддзя і быў адным з найбольш уплывовых ваенных правадыроў Даніі. Верагодна, ён быў сынам Сігурда Пярсцёнка. Мянушка звязана з легендай пра тое, што Рагнар насіў скураныя порткі, пашытыя яго жонкай Лагертай, якія выступалі ў ролі абярэга. Паводле іншай версіі, у дзяцінстве, выпадкова трапіўшы ў змяінае логава, выжыў дзякуючы скураным порткам.

Найважнейшыя падзеі, якія прыпісваюцца Рагнару — напад на тэрыторыю сучаснай Францыі і захоп Парыжа ў 845 годзе, а таксама напад на Нартумбрыю ў 865 годзе. Падчас паходу на Парыж ён нібыта ўзначальваў эскадру з 120 караблёў з 5000 воінаў, якія падняліся ўверх па рацэ Сена. Горад быў захоплены вікінгамі, а заходнефранкскі кароль Карл Лысы, каб выратаваць Парыж ад разбурэння, выплаціў велізарны выкуп у 7000 фунтаў срэбра. Хоць Рагнар, трымаючы слова, і пакінуў Парыж без істотных разбурэнняў, але на зваротным шляху праз паўночную Францыю разрабаваў усе землі, якія перасякаў. Лічыцца, што захоп Парыжа Лодбракам адбыўся 28 сакавіка 845 года.

У 865 годзе, падчас экспедыцыі ў Брытанію, карабель Рагнара сеў на мель у Нартумбрыі на поўначы Англіі, яго войска было разбіта, сам ён трапіў у палон і па загадзе караля Элы II быў скінуты ў яму з атрутнымі змеямі, дзе памёр пакутлівай смерцю. Легенды абвяшчаюць, што, паміраючы, Рагнар выклікнуў: «Як зарохкалі б мае родныя парасяты, калі б ведалі яны, як цяпер мне, старому кабану!». Такім чынам ён намякаў Элу II на тое, што яго сыны, якія знаходзіліся ў Швецыі, адпомсцяць за бацьку.

Паводле саг, шматлікія сыны Рагнара (Івар Бескасцёвы, Б’ёрн Жалезнабокі і іншыя) у 867 годзе ўварваліся ў Англію, адпомсцілі за гібель бацькі і паклалі пачатак дацкаму заваяванню вострава. Сыны Рагнара паланілі і затым пакаралі смерцю караля Элу, які памёр у жудасных пакутах. Каралеўствы Нартумбрыя, Мерсія і Усходняя Англія былі разрабаваны. Урэшце нашчадкаў Рагнара спыніў Альфрэд Уэсэкскі, разбіўшы іх войска ў 871 годзе.

Сям’я

Продкі

Шлюбы і дзеці

Пакаранне смерцю Рагнара Лодбрака

Быў тройчы жанаты, меў мноства законных дзяцей і пазашлюбных ад наложніц:

Кожны з сыноў быў валадаром уласнага ўдзела і насіў тытул конунга.

У сучасным мастацтве

У літаратуры

У кіно

У мастацкім

У дакументальным

У гульнях

Зноскі

  1. А. Я. Гуревич. Походы викингов. Изд-во «Наука», М., 1966, стр. 162.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Постаці Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Мунсё
Катэгорыя·Гісторыя Даніі
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Дынастыя Ск’ёльдунгаў
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Дынастыя Інглінгаў
Катэгорыя·Конунгі Гардарыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікінгі
Катэгорыя·Персанажы саг
Катэгорыя·Мунсё (дынастыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IX стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў IX стагоддзі