Рагачоўская ваенна-аператыўная група (Рагачоўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Рагачоўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Кіраўскага, Бярэзінскага, Крупскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.
Створана 12 сакавіка 1944 года ў Клічаўскім раёне на базе 255-га партызанскага палка і 255-га, 257-га 259-га партызанскіх атрадаў расфарміраванай 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады. 27 і 28 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2305 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай ажыццяўляў сакратар падпольнага РК. КП(б)Б Іван Цімафеевіч Зуевіч.
Камандзір: В. В. Чысцякоў.
Начальнік штаба: М. Ф. Рубіс.