wd wp Пошук:

Рагазнянскае

Рагазня́нскае, Збунінскае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Серадовая рэчка. Размяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Брэста, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Брэсцкіх азёр.

Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня возера 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору 3 км². Аб’ем вады ў возеры 0,85 млн м³.

Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 метры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.

Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пясчанымі і глеістымі адкладамі. Зона мелкаводдзя мае шырыню да 100 метраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў. Рагазнянскае злучанае канавай з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую рэчку.

Возера размяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваны санаторый «Бярэсце».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Брэсцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара