wd wp Пошук:

Раві

Ра́ві (хіндзі: रावी, панджаб.: ਰਾਵੀ, урду: راوی) — рака ў Індыі і Пакістане. Раві (у старажытнасці Іраваці або Парушні), як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах.

Даўжыня складае прыкладна 720 км. Бярэ пачатак у Гімалаях у індыйскім штаце Хімачал-Прадэш, цячэ ў паўночна-заходнім кірунку. Паблізу горада Чамба яна паварочвае ў паўднёва-заходні бок і на працягу некалькіх кіламетраў утварае індыйска-пакістанскую мяжу, потым цячэ па тэрыторыі Пакістана. Ніжэй па цячэнні Раві ўпадае ў раку Чынаб. Самым буйным горадам на Раві з’яўляецца Лахор Пакістан).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Пакістана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Індыі
Катэгорыя·Басейн Інда
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні