wd wp Пошук:

Рабінью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ро́бсан ды Со́за[4] (парт.: Robson de Souza, МФА: [ˈʁɔbisõ d(ʒi) ˈsowzɐ]) больш вядомы як Рабі́нью[5] або Рабінья (парт.: Robinho, МФА: [ʁɔˈbĩɲu]; нар. 25 студзеня 1984, Сан-Вісенты, Бразілія) — бразільскі футбаліст, вінгер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2017). Рабінью шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі і хуткасцю[6]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабінью быў асабіста абраны Пеле, як яго спадчыннік.

Клубная кар’ера

«Сантус»

З шасці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клуба «Бейра-Мар». У 1993 годзе Рабінью ў складзе бразільскай міні-футбольнай каманды «Партуарыус» забіў 73 мяча, пасля чаго быў прыцягнуты ў сістэму «Сантуса». Правёўшы шэсць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабінью падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сезоне 2002 года выйграў свой першы чэмпіянат Бразіліі па футболе.

На наступны год зноў атрымаў тытул чэмпіёна Бразіліі, ім пачалі цікавіцца еўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клуба, гэта значыць адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежадання прадаць яго ў Еўропу.

«Рэал»

31 ліпеня 2005 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал» за 25 млн еўра. Дэбютаваў у Ла Лізе 28 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Кадыса».

«Манчэстэр Сіці»

У ходзе летняга трансфернага акна 2008 года Рабінью быў блізкі да пераходу ў лонданскі «Чэлсі», аднак 1 верасня 2008 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн еўра.

«Мілан»

31 жніўня 2010 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Мілан» тэрмінам на 4 гады. Да гэтага ігрок правёў некаторы час у арэндзе ў бразільскім «Сантусе». У 2014 годзе зноў быў адпраўлены ў арэнду ў клуб бразільскі клуб.

«Гуанчжоу Эвергранд»

16 ліпеня 2015 года падпісаў паўгадавы кантракт з кітайскім клубам «Гуанчжоу Эвергранд».

«Атлетыку Мінейру»

У лютым 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з «Атлетыку Мінейру»[7]. Пакінуў каманду ў канцы 2017 года.

Турцыя

У студзені 2018 года саў іграком турэцкага «Сівасспора»[8]. У снежні 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Турцыі — «Істанбул Башакшэхір»[9], з якім у сезоне 2019/20 стаў чэмпіёнам краіны. У жніўні 2020 года пакінуў каманду.

Вяртанне ў «Сантус»

У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Сантус», падпісаўшы кантракт да лютага 2020 года[10], аднак ужо праз тыдзень пагадненне было разарвана.

Міжнародная кар’ера

13 ліпеня 2003 года Рабінью дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай Мексікі.

Дасягненні

Клубныя

«Сантус»:

«Рэал Мадрыд»:

«Мілан»:

«Гуанчжоу Эвергранд»

«Атлетыку Мінейру»:

«Істанбул Башакшэхір»

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. Robinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ROBINHO robson de souza // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Róbson de Souza // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. “Player Profile” Архівавана 1 верасня 2012.. ESPN Soccernet
  7. Робиньо перешел в «Атлетико Минейро». by.tribuna.com
  8. Робиньо перешел из «Атлетико Минейро» в «Сивасспор». by.tribuna.com
  9. Робиньо перешел из «Сивасспора» в «Истанбул», который лидирует в турецкой лиге. by.tribuna.com
  10. Робиньо вернулся в «Сантос». 36-летний форвард подписал контракт до февраля с зарплатой 270 долларов в месяц. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сантус
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыку Мінейру
Катэгорыя·Ігракі ФК Сівасспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных